Пачалася падрыхтоўка да FOSS Fest 2010
14 чэрвеня 2010, 12:26
Наш інфармацыйны партнэр [Root@UA]Media абвесціў пра тое, што канферэнцыя FOSS Fest 2010 адбудзецца 29 ліпеня – 1 жніўня ў Адэсе.
Канферэнцыя FOSS Fest 2010 прыпадае на Дзень сістэмнага адміністратара, які традыцыйна святкуюць у апошнюю пятніцу ліпеня. Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі альпінісцкага клуба “Адэса”, на беразе Чорнага мора.
Арганізатары – суполка [Root@UA]Media, рэдакцыя часопіса RootUA і газеты FOSS News – запрашаюць усіх да ўдзелу, асабліва выступоўцаў, фундатараў і прэсу.
Афіцыйнае паведамленне ад арганізацыйнага камітэта FOSS Fest 2010 з’явіцца цягам колькіх дзён. Больш звестак можна знайсці на інфармацыйнай старонцы імпрэзы.
Ніжэй вы можаце паглядзець пару прывабных фотаздымкаў з месца правядзення канферэнцыі: