Нашы фундатары
Традыцыйна канферэнцыю падтрымліваюць IT-кампаніі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з кваліфікаванымі адмыслоўцамі ў галіне свабоднага праграмавання, а таксама ў развіцці гэтага феномену як сацыяльна важнай з’явы.
Удзел у LVEE дае кампаніям выдатную магчымасць працы наўпрост з аўдыторыяй, якую складаюць найбольш актыўныя распрацоўнікі і карыстальнікі свабоднага праграмавання.
Арганізацыйны камітэт LVEE запрашае зацікаўленыя фірмы выступіць у якасці фундатараў канферэнцыі. Калі вы хочаце падтрымаць LVEE, скантактуйцеся з намі, напісаўшы на адрас info@lvee.org.
У 2008 годзе канферэнцыі дапамаглі кампаніі SaM Solutions, EPAM Systems, Alatys, Promwad, BLRSoft і Onliner.
У 2009 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Promwad i Локальные сети.
У 2010 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems і Локальные сети.
У 2011 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, Wargaming.net, Altoros Development, Anakreon, Ciklum, hoster.by. Інтэрнет-сувязь удзельнікам забяспечыла кампанія MTS, а пакрыццё зоны правядзення канферэнцыі сеткай Wi-Fi – кампанія ePoint Systems.
У 2012 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, Wargaming.net, hoster.by. Хуткую інтэрнэт-сувязь удзельнікам забяспечыла кампанія MTS.
Спіс IT-кампаній, што падтрымалі LVEE Winter 2012, уключае SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, Wargaming.net, Ciklum, Sourcefabric, hoster.by, empathy.by і Active Technologies.
У 2013 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, Wargaming.net, Ciklum, hoster.by. Хуткую інтэрнэт-сувязь удзельнікам забяспечыла кампанія MTS.
Спіс IT-кампаній, што падтрымалі LVEE Winter 2013, уключае SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, Wargaming, а таксама hoster.by і empathy.by.
У 2014 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, ColoBridge, Wargaming.net, DigitalOcean, EPAM Systems, myCloud.by, ITS Partner, hoster.by.
Спіс IT-кампаній, што падтрымалі LVEE Winter 2014, уключае SaM Solutions, ColoBridge, Wargaming, DigitalOcean, MyCloud.by і hoster.by.
У 2015 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, Wargaming.net, Postgres Professional, myCloud.by, ITS Partner, EPAM Systems, і hoster.by.
У 2016 годзе канферэнцыю падтрымалі кампаніі SaM Solutions, EPAM Systems, ITS Partner, TagesJump, myCloud.by, hoster.by.
Артыкулы выдаткаў спонсарскіх сродкаў:
- Выраб рэкламнай атрыбутыкі.
- Частковае пакрыццё выдаткаў на пражыванне і харчаванне удзельнікаў канферэнцыі.
Рэкламная атрыбутыка LVEE уключае:
- Традыцыйныя для IT-супольнасці футболкі (на летняй канферэнцыі), альбо байкі/hoody (на зімовай) з сімволікай канферэнцыі і лагатыпамі спонсараў, значкі.
- Кружкі для дакладчыка ў і прадстаўнікоў спонсараў з аналагічнымі сімваламі і лагатыпамі.
- Рэкламную “расцяжку”.
Асвятленне мерапрыемства СМІ:
- Дзейнічаюць дамоўленасці з профільнымі перыядычнымі выданнямі («Компьютерные вести», «Компьютерная газета», LinuxFormat і інш.), каторыя у папярэднія гады рэгулярна асвятлялі падрыхтоўку і правядзенне канферэнцыі. Для журналістаў зарэзерваваныя месцы на канферэнцыі.
- Традыцыйна інфармацыя пра LVEE публікуецца на вядучых парлатах навінаў усходнееўрапейскага сегменту Інтэрнэту, маючых дачыненне да тэматыкі канферэнцыі. Спіс уключае такія парталы, як http://linux.org.ru, http://www.opennet.ru, http://it.tut.by, http://www.linux.by, http://www.itbelarus.net, http://www.e-belarus.org, http://www.mozilla-russia.org, http://linux.org.ua, http://linux.lg.ua, http://www.habrahabr.ru, http://open-life.org, http://electroname.com, http://www.osdir.com, http://linux.pl, http://lwn.net і інш.
Аргкамітэт гарантуе спонсарам наступнае (у залежнасці ад памераў спонсарскага ўзнёска):
- Размяшчэнне лагатыпу на ўсёй атрыбутыцы і яго прысутнасці на ўсіх публічна даступных старонках веб-сайта канферэнцыі.
- Упамінанне спонсара ва ўсіх прэс-рэліза аргкамітэту.
- Прадстаўленне часу для рэкламнай прэзентацыі спонсара ў межах планавага расклада канцерэнцыі.
- Праезд і пражыванне 2 прадстаўнікоў спонсара.
- Магчымасць размяшчэння рэкламнай “расцяжкі” альбо інфармацыйнага стэнда, які прадстаўляе спонсар (памеры узгадняюцца).
- Магчымасць арганізацыі “інфармацыйнага пункта” у месцы правядзення канферэнцыі, дзе змогуць пастаянна працаваць прадстаўнікі спонсара (раздача буклетаў жадаючым, запаўненне анкет і т.п.).
Для вырашэння пытання спонсарскай падтрымкі звяртайцеся, калі ласка, на адрас: p.chebotarev@lvee.org, альбо па тэлефоне +375-29-3179210.
Для атрымання любой дадатковай інфармацыі прадугледжаны адрас: info@lvee.org.