Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Выступленні

Калі вы збіраецеся выступіць на канферэнцыі, не забудзьцеся ўзгадаць пра гэта ў часе рэгістрацыі, пазнаёміцца з правіламі афармлення тэзісаў і не пазней не пазней 1 жніўня заліць тэзісы дакладу, націснуўшы на адпаведную кнопку ў асабістым профілі.. Выступоўцы таксама могуць пазнаёміцца з праграмамі і тэзісамі з мінулых канферэнцый.

Абіраючы тэму для выступлення, варта ўлічваць, што не зважаючы на гістарычна ўзніклую назву канферэнцыі яе тэматыка не вычэрпваецца GNU/Linux, але абыймае шырэйшае кола пытанняў, звязаных з свабодным праграмаваннем:

  • распрацоўванне і тэставанне свабодных праграм;
  • адміністраванне сістэм, створаных на іх грунце;
  • падрыхтоўванне адмыслоўцаў у галіне свабодных праграмных тэхналогій;
  • досвед укаранення прадуктаў open source;
  • праўныя і арганізацыйныя асаблівасці выкарыстання свабодных ліцэнзій.

Мы вітаем любыя іншыя кірункі, якія датычаць свабоднага праграмавання і пашыраюць азначаную тэматыку. Абсяг тэмаў канферэнцыі ахапляе шырокае кола платформаў – ад працоўных станцый і сервераў, у тым ліку віртуалізаваных, да ўбудаваных сістэмаў і мабільных прыладаў.

Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыi мовы: расійская, беларуская і ангельская.

Выступоўцы вызваляюцца ад рэгістрацыйных унёскаў, сплаты за жытло і харчаванне на ўвесь час канферэнцыі, даезд з Горадні да месца канферэнцыі, дадатковую атрыбутыку.

Таксама арганізацыйны камітэт заснаваў узнагароду за найлепшае выступленне, якую вызначаюць у спісе рассылання пошты LVEE. Яго аддаюць аднаму з выступоўцаў згодна з вынікамі галасавання аўдыторыі.