Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм

Канферэнцыя LVEE-2009 адбылася!

11 сакавіка 2010, 00:50

У мінулыя выходныя пад Гродна адбылася канферэнцыя Linux Vacation / Eastern Europe, у якой прынялі ўдзел каля 150 карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў свабоднага праграмнага забеспячэння з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краінаў.

У гэтым годзе на канферэнцыі была прадстаўленая рэкордная колькасць дакладаў – каля 30. Выступы ахоплівалі шырокае кола тэм – ад выкарыстання свабоднага ПЗ у медыцыне, журналістыцы і бізнэсе да інструментаў упраўлення распрацоўкай ПЗ, магчымасцяў тэхналогій віртуалізацыі, спецыфікі стварэння праграмнага забеспячэння для партатыўных прыладаў. Таксама у межах канферэнцыі ўпершыню была праведзеная свабодная дыскусія на тэму “usability & open source”, а кампанія Zyxel прэзэнтавала лінейку сваіх прадуктаў на базе Linux.

Па рашэнні ўдзельнікаў канферэнцыі лепшым прызнаны даклад Максіма Літніцкага (Масква, РФ) аб свабоднай тэлекаммунікацыйнай платформе Asterisk. Аўтар даклада-пераможцы атрымаў памятны знак ад оргкамітэта і спонсарскі прыз ад кампаніі Promwad – тэлефон Motorolla, які выкарыстоўвае OS Linux.

Спецыяльна да канферэнцыі быў выдадзены чарговы нумар беларускага часопіса “Сетевые решения”, у які ўвайшлі тэзісы дакладаў, прадстаўленых на канферэнцыі, а таксама серыя інтэвью з беларускімі распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння.

Падтрымку канферэнцыі аказалі беларускія кампаніі SaM Solutions, Promwad и “Локальные сети”, інфармацыйнымі партнёрамі сталі парталы it-job.by, open.by, usability.by, it-event.ru, root.ua, польскі часопіс Linux Magazine і беларускі часопіс Сетевые решения.
Інтэрнэт-сувязь прадаставіла кампанія МТС.





Тэзісы дакладаў

Спасылкі на фотагалерэі

Уражанні ўдзельнікаў:
http://d4s.livejournal.com/111101.html
http://max-posedon.livejournal.com
http://yuripats.livejournal.com/212973.html
http://article.gmane.org/gmane.org.conferences.lvee/1967
http://docs.google.com/View?id=dg849kqm_10dsckshg3
http://sidorovis.blogspot.com/search/label/IT

Аўтар: Hleb Rubanau

Назад да спісу навінаў