Международная конференция разработчиков
и пользователей свободного программного обеспечения

Каманда “Мапы заўтрашняга дня” запрашае хактывістаў да ўдзелу ў опенсорс-хакатоне

26 июля 2019, 10:31

Каманда “Мапы заўтрашняга дня” запрашае хактывістаў да ўдзелу ў опенсорс-хакатоне
Каманда айці-валанцёраў Фаланстэра і опенсорс-актывісты з нямецкіх суполак KartevonMorgen і Wechange.de 11-18 жніўня ладзяць хакатон па развіццю Мапы заўтрашняга дня.

Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Мэта хакатону

  • Запусціць шэраг новых функцый (напрыклад, дадаванне падзей), і інтэграваць рашэнні (пераклад на беларускую мову, адаптаваць рэйтынг, дадаць геападпіску і інш.).
  • Павялічыць інтэграцыю Мапы з іншымі адкрытымі пляцоўкамі як WikiData, Wikipedia, OpenstreetMap з дапамогай зручнай функцыі экспарту/імпарту і API, каб у будучыні стварыць фэдэрацыю свабодных сэрвісаў.

Арганізатары чакаюць удзельнікаў
якія ведаюць або актыўна вывучаюць нейкія з наступных тэхналогіяў: JavaScript, npm, Node.js, React, Redux, Leaflet, SuperAgent, Purecss, Rust, SQLite, API таксама UX-дызайнера і спецыяліста ў datascience.

Умовы ўдзелу
Хакатон будзе адбывацца на аграсядзібе каля 100 км ад Мінска. Арганізатары арганізуюць калектыўны выезд і прыезд. Забяспечваюць пражыванне і ежу удзельнікам.

Даты правядзення: 11-18 жніўня.

Для таго, каб патрапіць на хакатон трэба прайсці квэст:
1. Запоўніць анкету (да 29 ліпеня, 23:59).
2. Выканаць тэставае заданне: усталяваць прататып Мапы сабе на лакал, знайсці ініцыятывы на мапе на тэрыторыі Беларусі і даслаць скрын на пошту арганизатарм falanster.by@gmail.com. (Арганизатары рады дапамагчы вам усталяваць Мапу, калі ў вас будуць пытанні, ці складанасці. Для гэтага далучайцеся ў тэлеграм канал хакатона, пішыце там пытанні, далучайце скрыны памылак.)
3. Пасля гэтага мы звяжымся з вамі.

Якія крытэры адбору

  • Матываванасць працаваць над праектам не толькі ў межах хакатону (праект будзе развівацца і перад і пасля хакатону).
  • Гатоўнасць быць на ўсім працягу хакатону (з 11 да 18 жніўня).
  • Уменне слухаць іншых удзельнікаў.
  • Падзяляць каштоўнасці: адкрытасць і ўзаемадапамога.

Што атрымаюць удзельнікі

  • Унікальны досвед працы ў міжнароднай камандзе.
  • Падвысяць свае скілы ў вышэйабазначаных тэхналогіях.
  • Спрычыняцца да опенсорсных супольнасцяў і прынцыпаў іх працы.
  • Магчымасць знаёмства і камунікацыі з удзельнікамі Фаланстэра.
  • Працоўная мова хакатона – англійская, але пры неабходнасці арганизатары могуць дапамагаць з перакладам.

Увага! Усе сацыяльныя і пазатэхнічныя актыўнасці будуць фармавацца з ініцыятыў саміх актывістаў.

Гатовы ўдзельнічаць?!

Мапа

Автор: Irina Kharkevich

Назад к списку новостей