FOSS Sea 2010
18 серпня 2010, 00:07
Наш інфармацыйны партнэр [Root@UA]Media запрашае ўсіх да ўдзелу ў 3-й міжнароднай канферэнцыі FOSS Sea 2010, што адбудзецца 16-17 верасня ў Адэсе.
У межах канферэнцыі адбудзецца святкаванне Дня свабоднага праграмавання. Пачаткоўцаў зможа зацікавіць Інсталяцыйны фэст.
Канферэнцыя скіраваная на эфектыўныя ўзаеміны, мену досведам, абмеркаванне будучыні свабоднага праграмавання, а таксама заснаванне новых праектаў, звязаных з свабодных і адкрытым праграмаваннем у адукацыйнай і навуковай сферах.
Афіцыйная частка імпрэзы адбудзецца ў Вялікай фізічнай аўдыторыі Нацыянальнага Адэскага ўніверсітэта (вул. Пастэра, 27), а нефармальная – на турыстычнай базе Адэскага альпінісцкага клуба.
Да 12 верасня ўдзельнікі могуць дасылаць свае тэзісы выступленняў, бліц-выступленняў або майстар-класаў у адзін з раздзелаў канферэнцыі:
- уводзіны ў тэматыку свабоднага/адкрытага праграмавання;
- свабоднае/адкрытае праграмаванне ў адукацыі і навуцы;
- прадукты свабоднага/адкрытага праграмавання для дзяржаўнага і грамадскага сектараў;
- прадукты свабоднага/адкрытага праграмавання для бізнэс-сектара;
- апаратура на базе свабоднага/адкрытага праграмавання;
- узаемадзеянне распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага/адкрытага праграмавання;
- навуковыя праекты, якія выкарыстоўваюць свабоднае/адкрытае праграмаванне; свабоднае/адкрытае праграмаванне ў сеціве;
- магутныя сістэмы і кластары.
Запрашаем да ўдзелу фундатараў. Супраца з арганізатарамі канферэнцыі зможа зацікавіць кампаніі, зацікаўленыя ў зносінах з адмыслоўцамі адкрытых тэхналогій, а таксама фірмы, якія хочуць падтрымоўваць і развіваць рух за свабодны/адкрыты код у Украіне.
Зарэгістравацца на канферэнцыю і больш пра яе даведацца можна на сайце www.foss-sea.org.ua.