FOSS Lviv 2017
24 березня 2017, 22:10
Міжнародная канферэнцыя FOSS Lviv пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя І.Франка 27.04 – 30.04.2017.
Напрамкі работы канферэнцыі:
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.
Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская.
На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.
Задачы FOSS Lviv – забяспечыць эфектыўныя зносіны і абмен інфармацыяй, абмеркаваць перспектывы развіцця свабоднага праграмнага забеспячэння ў дзелавым сектары, навуцы і адукацыі і ініцыяваць новыя праекты па выкарыстанні свабоднага праграмнага забеспячэння. Даклады і абмеркаванні тычацца практычных аспектаў распрацоўкі і ўкаранення праграм, зніжэння кошту ліцэнзій і абслугоўвання інфармацыйных сістэм.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 16.04.2017 зарэгістравацца (гл. больш падрабязную інфармацыю на старонцы аб канферэнцыі).
Тэзісы дакладаў прымаюцца да 31.03.2017 з публікацыяй ў друкаваным зборніку матэрыялаў канферэнцыі, да 19.04.2017 з унясеннем дакладу ў pdf-файл матэрыялаў канферэнцыі.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі, якія не змогуць прыбыць у Львоў на канферэнцыю, будзе арганізавана Інтэрнэт-секцыя канферэнцыі з дапамогай тэхналогіі BigBlueButton. Тэхнічныя патрабаванні да кліенцкай часткі. Тэставая пляцоўка для праверкі апаратных і праграмных сродкаў удзельнікаў Інтэрнэт-секцыі будзе разгорнута 11 і 12 красавіку
Арганізатары канферэнцыі: