Канферэнцыя распрацоўнікаў электронікі Party hard!
January 23, 2016 04:05
Канферэнцыя пройдзе ў Парку высокіх тэхналогій 6 лютага, 2016 г. у Мінску.
Бізнес-інкубатар Парка высокіх тэхналогій запрашае інжынераў-электроншчыкаў, сістэматэхнікаў, праектантаў, а таксама аматараў, якія канструююць уласныя электронныя прылады і прыборы на прафесійную канферэнцыю Party Hard.
Тэмы канферэнцыі:
- Інжынерныя аспекты праектавання і рэалізацыі праектаў у сферы электронікі;
- Бізнес на распрацоўцы, вытворчасці і продажы электронных прылад;
- Сусветныя трэнды і тэндэнцыі ў сферы электронікі.
Паралельна з канферэнцыяй у холе бізнес-інкубатара ПВТ пройдзе выстава электронных прылад беларускіх распрацоўнікаў.
Праграма канферэнцыі фармуецца, да ўдзелу ў дакладах і ў выставе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.
Пазнаць падрабязнасці пра Party Hard! і зарэгістравацца на яго можна на афіцыйным сайце.
Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі найстары беларускі ІТ-партал Кампутарныя весткі, распрацоўнік прыбораў экалагічнага маніторынгу кампанія R-NOX і Парк высокіх тэхналогій.